Псалмы 11

1

Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.

2

Ратуй, Госпадзе; бо няма пабожнага, бо няма верных сярод сыноў чалавечых.

3

Кожны хлусіць блізкаму свайму; вусны лісьлівыя ад няшчырага сэрца гавораць.

4

Зьнішчыць Гасподзь усе вусны лісьлівыя, язык велягурысты,

5

тых, што кажуць: "языком нашым адужаем; вусны нашыя з намі; хто нам гаспадар?"

6

Дзеля пакутаў убогіх і стогнаў гаротнікаў сёньня паўстану, кажа Гасподзь, і дам бясьпеку таму, каго хочуць злавіць.

7

Словы Гасподнія — словы чыстыя, срэбра, ачышчанае ад зямлі ў горане, сем разоў ператопленае.

8

Ты, Госпадзе, захаваеш іх, аслоніш навекі ад гэтага роду.

9

Усюды ходзяць бязбожныя, калі нікчэмнасьць з сыноў чалавечых узвысілася.