Псалмы 10

1

Кіроўцу хору. Псальма Давідава. На Госпада спадзяюся; як жа вы кажаце душы маёй: "Як птушка ўзьляці на гару вашу"?

2

Бо вось бязбожнікі лук напялі, на цяціву стралу наклалі, каб у змроку цаляць у праведных сэрцам.

3

Калі разбураны асновы, што можа зрабіць праведнік?

4

Гасподзь у сьвятым Сваім храме, Гасподзь — трон Ягоны на нябёсах, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.

5

Гасподзь выпрабоўвае праведніка; а бязбожніка і ліхадзея ненавідзіць душа Ягоная.

6

Дажджом вылье Ён на бязбожных жар, вагонь і серку; і палючы вецер — доля іхняй чары;

7

бо Гасподзь справядлівы, — любіць праўду; аблічча Ягонае бачыць праведніка.