Ёва 20

1

І адказваў Сатар Нааміцянін і сказаў:

2

развагі мае змушаюць мяне адказаць, і я сьпяшаюся выказаць іх.

3

Дакор ганебны мне выслухаў я, і дух разуменьня майго адкажа за мяне.

4

Хіба ня ведаеш ты, што спрадвеку, — з таго часу, як пастаўлены чалавек на зямлі,

5

весялосьць беззаконных кароткая ў часе, і радасьць крывадушнікаў імгненная?

6

Хоць бы вырасла да нябёсаў веліч ягоная, і галава ягоная дастала да воблакаў,

7

як памёт ягоны, навекі прапа-дае ён; тыя, што бачылі яго, скажуць, дзе ён?

8

Як сон, адляціць, і ня знойдуць яго; і, як начны відзеж, зьнікне.

9

Вока, якое бачыла яго, больш не пабачыць яго, і ўжо ня ўгледзіць яго месца ягонае.

10

Сыны яго будуць шукаць ласкі ў жабракоў, і рукі ягоныя вернуць украдзенае ім.

11

Косткі яго напоўнены грахамі маладосьці ягонай, і зь ім лягуць яны ў пыл.

12

Калі салодкае ў роце яго зло і ён тоіць яго пад языком сваім,

13

беражэ і ня кідае яго, а трымае яго ў вуснах,

14

дык гэтая ежа ягоная ў нутробе ягонай ператворыцца ў жоўць аспідаў усярэдзіне ў яго.

15

Маёмасьць, якую ён глытаў, выблюе: Бог вырве яго з чэрава ягонага.

16

Зьмяіны яд ён смокча; усьмерціць яго язык зьмяіны.

17

Ня бачыць яму ручаёў, рэк, якія плывуць мёдам і малаком!

18

Нажытае працай верне, не праглыне; у меру маёмасьці ягонай будзе і адплата ягоная, а ён не парадуецца.

19

Бо ён прыгнятаў, адсылаў бедных, захопліваў дамы, якіх не будаваў;

20

ня ведаў сытасьці ў чэраве сваім і ў прагнасьці сваёй не шкадаваў нічога.

21

Нішто не ўратавалася ад ненаеднасьці ягонай, затое ня вытрывае шчасьце ягонае.

22

У поўніцы багацьця будзе цесна яму; рука кожнага пакрыўджанага падымецца на яго.

23

Калі будзе чым напоўніць нутробу ягоную, Ён пашле на яго лютасьць гневу Свайго і здожджыць на яго хваробы ў плоці ягонай.

24

Як уцячэ ён ад зброі жалезнай, — пратне яго лук медны;

25

пачне вымаць стралу, — і яна выйдзе зь цела, выйдзе, зьзяючы праз жоўць ягоную; жахі сьмерці прыйдуць на яго!

26

Усё змрочнае схавана ўсярэдзіне ў яго; будзе пажыраць яго агонь, нікім не разьдзіманы; ліха напаткае і ўсё, што засталося ў намёце ягоным.

27

Неба адкрые беззаконьне ягонае, і зямля паўстане супроць яго.

28

Зьнікне сьцягнутае з дома ягонага; усё расплывецца ў дзень гневу Яго.

29

Вось доля чалавеку беззаконнаму ад Бога і спадчына, вызначаная яму Ўсеўладным! Калі будзе чым напоўніць нутробу ягоную,