Неямія 11

1

І жылі начальнікі народа ў Ерусаліме, а астатнія з народу кідалі жэрабя, каб адна зь дзесяці частак іх ішла на жыхарства ў сьвяты горад Ерусалім, а дзевяць заставаліся ў іншых гарадах.

2

І дабраславіў народ усіх, якія з добрай волі згадзіліся жыць у Ерусаліме.

3

Вось узначальцы краіны, якія жылі ў Ерусаліме,— а ў гарадах Юдэі жылі, кожны ў сваім валоданьні, па гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі і сыны рабоў Саламонавых;

4

у Ерусаліме жылі з сыноў Юды і з сыноў Веньяміна. З сыноў Юды: Атая, сын Узіі, сын Захарыя, сын Амарыі, сын Сафатыі, сын Малелеіла, з сыноў Фарэса,

5

і Маасэя, сын Варуха, сын Калхазэя, сын Хазаі, сын Адаі, сын Ёярыва, сын Захарыя, сын Шылонія.

6

Усіх сыноў Фарэса, якія жылі ў Ерусаліме, чатырыста шэсьцьдзесят восем, людзі выдатныя.

7

І вось сыны Веньяміна: Салу, сын Мэшулама, сын Ёэда, сын Фэдаі, сын Калаі, сын Маасэі, сын Ітыіла, сын Ісаі,

8

і за ім Габай, Салай — дзевяцьсот дваццаць восем.

9

Ёіль, сын Зіхры, быў начальнікам над імі, а Юда, сын Сэнуі, быў другі над горадам.

10

Са сьвятароў: Едая, сын Ёярыва, Яхін.

11

Сэрая, сын Хэлкіі, сын Мэшулама, сын Садока, сын Мэраёта, сын Ахітува, начальнік у доме Божым,

12

і браты іхнія, якія правілі службу ў доме Божым — васемсот дваццаць два; і Адая, сын Ерахама, сына Фэлаліі, сын Амцыя, сын Захарыя, сын Пашхура, сын Малхіі

13

і браты ягноныя, узначальцы пакаленьняў — дзьвесьце сорак два; і Амашсай, сын Азарыіла, сын Ахзая, сын Мэшылэмота, сын Імэра,

14

і браты ягоныя, людзі выдатныя — сто дваццаць восем. Начальнікам над імі быў Заўдыіл, сын Гагэдаліма.

15

А зь лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сын Азрыкама, сын Хашавіі, сын Вунія,

16

і Шаўтая, і Ёзавад з узначальцаў лявітаў па зьнешніх справах дома Божага,

17

і Матфанія, сын Міхі, сын Заўдыя, сын Асафа, галоўны пачынальнік славаслоўя пры малітве, і Бакбукія, другі пасьля яго з братоў ягоных, і Аўда, сын Шамуя, сын Галала, сын Ідытуна.

18

Усіх лявітаў у сьвятым горадзе дзьвесьце восемдзесят чатыры.

19

А брамнікі: Акуў, Талмон і браты іхнія, якія трымалі варту каля брамаў — сто семдзесят два.

20

Астатнія Ізраільцяне, сьвятары, лявіты жылі ва ўсіх гарадах Юдэі, кожны ў сваім удзеле.

21

А нэтынэі жылі ў Афэле; над нэтынэямі Цыха і Гішфа.

22

Начальнікам над лявітамі ў Ерусаліме быў Узій, сын Ванія, сын Хашавіі, сын Матаніі, сын Міхі, з сыноў Асафавых, якія былі сьпевакамі пры служэньні ў доме Божым,

23

бо ад цара быў пра іх адмысловы загад, і назначана было на кожны дзень сьпевакам пэўнае ўтрыманьне.

24

І Пэтахія, сын Мэшэзавэла, з сыноў Зары, сына Юды, быў давераны ад цара па ўсякіх справах, якія датычыліся народу.

25

З тых, што жылі ў вёсках, на палях сваіх, сыны Юды жылі ў Кірыят-Арбе і залежных ад яе гарадах, у Дывоне і залежных ад яго гарадах, у Екаўцэіле і сёлах яго,

26

у Ешуе, у Маладзе і ў Бэт-Палеце,

27

у Хацар-Шуале, у Вірсавіі і залежных ад яе гарадах,

28

у Сэкелазе, у Мэхоне і залежных ад яе гарадах,

29

у Эн-Рымоне, у Цоры і ў Ярмуце,

30

у Занаасе, Адаламе і вёсках іх, у Лахісе і на палях яго, у Азэцы і залежных ад яе гарадах. Яны разьмясьціліся ад Вірсавіі і да даліны Эномавай.

31

Сыны Веньямінавыя, пачынаючы ад Гевы, у Міхмасе, Гае, у Вэтылі і залежных ад яго гарадах,

32

у Анатоце, Нове, Ананіі,

33

Гацоры, Раме, Гітаіме,

34

Хадыдзе, Цэваіме, Нэвалаце,

35

Лодзе, Она, у даліне Харашыме.

36

І лявіты мелі жытло сваё ў дзялянках Юды і Веньяміна.