Неямія 10

1

Прыклалі пячаткі: Нээмія — Тыршата, сын Гахаліі, і Сэдэкія

2

Сэрая, Азарыя, Ерамія,

3

Пашхур, Амарыя, Малхія,

4

Хатуш, Шэванія, Малух,

5

Харым, Мэрэмот, Авадыя,

6

Данііл, Гінэтон, Варух,

7

Мэшулам, Авія, Міямін,

8

Маазія, Вілгай, Шэмая: гэта сьвятары.

9

Лявіты: Ісус, сын Азаніі, Бінуй, з сыноў Хэнадада, Кадмііл,

10

і браты іхнія: Шэванія, Гадыя, Кліта, Фэлая, Ханан,

11

Міха, Рэхоў, Хашавія,

12

Закхур, Шэрэвія, Шэванія,

13

Гадыя, Ваній, Вэнінуй.

14

Узначальцы народу: Парош, Пахат-Мааў, Элам, Зату, Ванія,

15

Вуній, Азгад, Бэвай,

16

Аданія, Бігвай, Адын,

17

Атэр, Эзэкія, Азур,

18

Гадыя, Хашум, Бэцай,

19

Харыф, Анатот, Нэвай,

20

Магпіяш, Мэшулам, Хэзір,

21

Мэшэзавэл, Садок, Ядуй,

22

Фэлатыя, Ханан, Анаія,

23

Асія, Хананія, Хашуў,

24

Лахэш, Пілха, Шавэк,

25

Рэхум, Хашаўна, Маасэя,

26

Ахія, Ханан, Анан,

27

Малух, Харым, Ваана.

28

І іншы люд, сьвятары, лявіты, брамнікі, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, што аддзяліліся ад іншаземных народаў да закона Божага, жонкі іхнія, сыны іхнія і дочкі іхнія, усе, што маглі разумець,

29

прысталі да братоў сваіх, да самых ганаровых зь іх, і ўступілі ў абавязанасьць з прысягаю і праклёнам — рабіць паводле закона Божага, які дадзены рукою Майсея, раба Божага, і захоўваць і выконваць усе запаведзі Госпада Бога нашага і пастановы Яго і прадпісаньні Ягоныя,

30

і не аддаваць дочак сваіх іншаземным народам, і іх дочак ня браць за сыноў сваіх;

31

і калі іншаземныя народы будуць прывозіць тавары і ўсё прадажнае ў суботу, ня браць у іх у суботу і ў сьвяты дзень, і ў сёмы год пакідаць пазыкі ўсялякага роду.

32

І паставілі мы сабе ў закон — даваць ад сябе па траціне сікля ў год на патрэбы дома Бога нашага:

33

на хлябы пакладныя на заўсёднае хлебнае прынашэньне і на заўсёднае цэласпаленьне, на суботы, на новыя месяцы, на сьвяты, на сьвятыя рэчы і на ахвяры за грэх дзеля ачышчэньня Ізраіля, і на ўсё, што робіцца ў доме Бога нашага.

34

І кінулі мы жэрабі пра дастаўку дроў, сьвятары, лявіты і люд, калі якому пакаленьню нашаму у назначаны час, год у год, прывозіць іх да дома Бога нашага, каб яны гарэлі на ахвярніку Госпада Бога нашага паводле напісанага ў законе.

35

І абавязаліся мы кожны год прыносіць у дом Гасподні пачаткі зь зямлі нашай і пачаткі ўсякіх пладоў з усякага дрэва;

36

таксама прыводзіць у дом Бога нашага да сьвятароў, якія служаць у доме Бога нашага, першынцаў з сыноў нашых і з быдла нашага, як напісана ў законе, і першароднае ад буйнога і дробнага быдла нашага.

37

І пачаткі з молатага хлеба нашага і прынашэньняў нашых, і пладоў з усякага дрэва, віна і алею мы будзем дастаўляць сьвятарам у кладоўкі пры доме Бога нашага і дзесяціну зь зямлі нашай лявітам. Яны, лявіты, будуць браць дзесяціну ва ўсіх гарадах, дзе ў нас земляробства.

38

Пры лявітах, калі яны будуць браць лявіцкую дзесяціну, будзе прысутны сьвятар, сын Аарона, каб лявіты дзесяціну з сваіх дзесяцінаў вазілі ў дом Бога нашага ў пакоі, аддзеленыя пад кладоўкі,

39

бо ў гэтыя пакоі як сыны Ізраілевыя, так і лявіты павінны дастаўляць прынашэньні ў дарунак: хлеб, віно і алей. Так сьвяты посуд і службіты-сьвятары і брамнікі і сьпевакі. І мы не пакінем дома Бога нашага.