Ездра 8

1

І вось узначальнікі пакаленьняў і радаводы тых, якія выйшлі са мною з Вавілона, падчас валадараньня цара Артаксэркса:

2

з сыноў Фінээса Гірсон; з сыноў Ітамара Данііл; з сыноў Давіда Хатуш;

3

з сыноў Шэханіі, з сыноў Пароша Захар і зь ім па сьпісе радаводным сто пяцьдзесят чалавек мужчынскага полу;

4

з сыноў Пахат-Маахва Элегаэнай, сын Захара, і зьім дзьвесьце чалавек мужчынскага полу;

5

з сыноў Шэханіі, сын Яхазііла, і зь ім трыста чалавек мужчынскага полу;

6

з сыноў Адына Эвэд, сын Ёнатана, і зь ім пяцьдзесят чалавек мужчынскага полу;

7

з сыноў Элама Ешаія, сын Аталіі, і зь ім семдзесят чалавек мужчынскага полу;

8

з сыноў Сафатыі Зэвадыя, сын Міхаілаў, і зь ім восемдзесят чалавек мужчынскага полу;

9

з сыноў Ёава Авадыя, сын Ехіэлаў, і зь ім дзьвесьце васемнаццаць чалавек мужчынскага полу;

10

з сыноў Шэламіта, сын Ёсіфіі, і зь ім сто шэсьцьдзясят чалавек мужчынскага полу;

11

з сыноў Бэвая Захарыя, сын Бэвая, і зь ім дваццаць восем чалавек мужчынскага полу;

12

з сыноў Азгада Ёханан, сын Гакатана, і зь ім сто дзесяць чалавек мужчынскага полу;

13

з сыноў Аданікама апошнія, і вось іх імёны: Эліфэлет, Еэль і Шэмая, і зь імі шэсьцьдзясят чалавек мужчынскага полу;

14

з сыноў Бігвая Утай і Забуд, і зь імі семдзесят чалавек мужчынскага полу.

15

Я сабраў іх каля ракі, якая ўпадае ў Агаву, і мы прастаялі там тры дні, і калі я агледзеў народ і сьвятароў, дык з сыноў Лявіі нікога там не знайшоў.

16

І паслаў я паклікаць Эліезэра, Арыэла, Шэмаю і Элнатана, і Ярыва і Элнатана, і Натана і Захара і Мэшулама — галоўных і Ёярыва і Элнатана — вучоных,

17

і даў ім даручэньне да Ідо, галоўнага ў мясцовасьці Касіфе, і ўклаў ім у вусны, што казаць Ідо і братам ягоным, нэтынэям у мясцовасьці Касіфе, каб яны прывялі да нас служак для дома Бога нашага.

18

І прывялі яны да нас, бо дабрадзейная рука Бога нашага была над намі, чалавека разумнага з сыноў Махлія, сына Лявіінага, сына Ізраілевага, менавіта ж Шэрэвію, і сыноў яго і братоў яго, васемнаццаць чалавек;

19

і Хашавію і зь ім Ешаію з сыноў Мэрарыных, братоў ягоных, і сыноў іхніх дваццаць;

20

і з нэтынэяў, якіх даў Давід і князі ягоныя на прыслугу лявітам, дзьвесьце дваццаць нэтынэяў; усе яны названы паіменна.

21

І абвясьціў я там пост каля ракі Агавы, каб упакорыцца нам перад абліччам Бога нашага, прасіць у Яго пасьпяховай дарогі сабе і дзецям нашым і ўсёй маёмасьці нашай,

22

бо мне сорамна было прасіць у цара войска і коньнікаў на ахову нашую ад ворага па дарозе, бо мы, гаворачы з царом, сказалі: рука Бога нашага ўсім, хто прыходзіць да Яго,— дабрадзейная, а ўсім, хто пакідае Яго,— магутнасьць Ягоная і гнеў Ягоны!

23

І вось, мы пасьціліся і прасілі Бога нашага гэтага, і Ён пачуў нас.

24

І я аддзяліў з начальнікаў над сьвятарамі дванаццаць чалавек; Шэрэвію, Хашавію і зь імі дзесяць з братоў іхніх;

25

і аддаў ім вагою срэбра, золата і посуд, — усё ахвяраванае на дом Бога нашага, што ахвяравалі цар і радцы ягоныя і князі ягоныя, і ўсе Ізраільцяне, якія там былі.

26

І аддаў на рукі ім вагою: срэбра — шэсьцьсот пяцьдзесят талантаў, і срэбнага посуду — на сто талантаў, золата — сто талантаў,

27

і чараў залатых — дваццаць, і тысячу драхмаў, і дзьве пасудзіны з найлепшай бліскучай медзі, якая цэніцца як золата.

28

І сказаў я ім: вы — сьвятыня Госпаду, і посуд — сьвятыня, і срэбра і золата — дабрахотнае дараваньне Госпаду Богу бацькоў вашых.

29

Будзьце ж пільныя і зьберажэце гэта, пакуль вагою не здадзіце начальнікам над сьвятарамі і лявітамі і ўзначальнікам пакаленьняў Ізраілевых у Ерусаліме, у сховішча пры доме Гасподнім.

30

І прынялі сьвятары і лявіты ўзважанае срэбра і золата і посуд, каб аднесьці ў Ерусалім, у дом Бога нашага.

31

І выправіліся мы ад ракі Агавы на дванаццатым дні першага месяца, каб ісьці ў Ерусалім; і рука Бога нашага была над намі, і выратавала нас ад рукі ворага і ад тых, хто падпільноўваў нас па дарозе.

32

І прыйшлі мы ў Ерусалім, і прабылі там тры дні.

33

На чацьвёрты дзень мы здалі вагою срэбра і золата і посуд у дом Бога нашага, на рукі Мэрэмоту, сыну Урыі, сьвятару, і зь ім Элеазару, сыну Фінээсаву, і зь ім Ёзаваду, сыну Ісусаваму, і Наадыі, сыну Вінуя, лявітам,"

34

усё лікам і вагою. І ўсё ўзважанае запісана ў той самы час.

35

Перасяленцы, якія прыйшлі з палону, прынесьлі на цэласпаленьне Богу Ізраілеваму дванаццаць цялят за ўсяго Ізраіля, дзевяноста шэсьць бараноў, семдзесят сем ягнят і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх: усё гэта на цэласпаленьне Госпаду.

36

І аддалі царскія загады царскім сатрапам і зарэцкім начальнікам вобласьцяў, і яны ўшанавалі народ і дом Божы.