1 Хронікі 9

1

Так былі пералічаны па родах сваіх усе Ізраільцяне, і вось яны запісаны ў кнізе цароў Ізраільскіх. А Юдэі за беззаконьні свае пераселены ў Вавілон.

2

Першыя жыхары, якія жылі ў валоданьнях сваіх, па гарадах Ізраільскіх, былі Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі.

3

У Ерусаліме жылі некаторыя з сыноў Юдавых і з сыноў Веньямінавых, і з сыноў Яфрэмавых і Манасііных:

4

Утай, сын Аміуда, сын Омры, сын Імрыя, сын Ванія,— з сыноў Фарэса, сына Юды;

5

з сыноў Шылона — Асая першынец і сыны ягоныя;

6

з сыноў Зары — Еуіл і браты іх, шасьцьсот дзевяноста;

7

з сыноў Веньямінавых Салу, сын Мэшулама, сын Гадавіі, сын Гесэнуі;

8

і Іўнія, сын Ерахама, і Эла, сын Узія, сына Міхрыевага, і Мэшулам, сын Шэфатыі, сына Рэгуіла, сына Іўніі,

9

і браты іхнія, па родах іхніх: дзевяцьсот пяцьдзясят шэсьць,— усе гэтыя мужы былі ўзначальнікі родаў у пакаленьнях сваіх.

10

А са сьвятароў: Едая, Ёярыў, Яхін,

11

і Азарыя, сын Хэлкіі, сын Мэшулама, сын Садока, сын Мэраёта, сын Азхітува, які ўзначальваў у доме Божым;

12

і Адая, сын Ерахама, сын Пашхура, сын Малхіі; і Маасай, сын Адыэла, сын Яхзэра, сын Мэшулама, сын Мэшылэміта, сын Імэра;

13

і браты іхнія, узначальцы родаў сваіх: тысяча сямсот шэсьцьдзясят, — людзі выбітныя ў дзеях служэньня ў доме Божым.

14

А зь лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сын Азрыкама, сын Хашавіі — з сыноў Мэрарыных;

15

і Вакбакар, Хэрэш, Галал, і Матфанія, сын Міхі, сын Зіхрыя, сын Асафа;

16

і Авадыя, сын Шэмаі, сын Галала, сын Ідытуна, і Бэрэхія, сын Асы, сын Элканы, які жыў у селішчах Нэтафацкіх.

17

І брамнікі: Шалум, Акуб, Талмон і Ахіман, і браты іхнія; Шалум галоўны.

18

І да сёньня гэтыя брамнікі каля царскае брамы, на ўсход, трымаюць варту сыноў Лявііных.

19

Шалум, сын Карэ, сын Эвіясафа, сын Карэя, і браты ягоныя з роду ягонага, Карэяне, па дзеі служэньня свайго, былі дазорцамі каля парогаў скініі, а бацькі іхнія ахоўвалі ўваход у табар Гасподні.

20

Фінэес, сын Элеазараў быў раней начальнікам над імі, і Гасподзь быў зь ім.

21

Захар, сын Мэшэлэміі, брамнік каля дзвярэй скініі сходу.

22

Усіх іх, выбраных у брамнікі да парогаў, было дзьвесьце дванаццаць. Яны ўнесены ў сьпіс па селішчах сваіх. Іх паставіў Давід і Самуіл-празарлівец за вернасьць іхнюю.

23

І яны і сыны іхнія былі на варце каля брамы дома Гасподняга, пры доме скініі.

24

На чатырох баках былі брамнікі, на ўсходнім, заходнім, паўночным і паўднёвым.

25

А браты іхнія жылі ў селішчах сваіх, прыходзячы да іх час ад часу на сем дзён.

26

Гэтыя чатыры начальнікі брамнікаў, лявіты, былі ў даверы; яны ж былі прыстаўлены да жытлішчаў і да скарбніц дома Божага.

27

Вакол дома Божага яны і ноч праводзілі, бо на іх ляжала ахова, і яны павінны былі кожнае раніцы адчыняць дзьверы.

28

Адны зь іх былі прыстаўлены да службовага посуду, так, што лікам прымалі яго і лікам выдавалі.

29

Другім зь іх даручана было астатняе начыньне і ўсе сьвятарскія прыналежнасьці: мука найлепшая і віно і алей, і ладан, і пахошчы.

30

А з сыноў сьвятарскіх некаторыя складалі міра з рэчываў пахучых.

31

Матафію зь лявітаў,— ён першынец Сэлума Карэяніна,— даверана было тое, што гатавалася на патэльнях.

32

Некаторым з братоў іхніх, з сыноў Каатавых, даручана было прыгатаваньне пакладных хлябоў, каб класьці іх кожнае суботы.

33

А сьпевакі, галоўныя ў пакаленьнях лявіцкіх, у пакоях храма вольныя былі ад заняткаў, бо дзень і ноч яны абавязаныя былі займацца майстэрствам сваім.

34

Гэта ўзначальцы пакаленьняў лявіцкіх, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.

35

У Гаваоне жылі: бацька Гавааніцянаў Еіл,— імя жонкі ягонай Мааха,

36

і сын ягоны першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Нэр, Надаў,

37

Гэдор, Ахіё, Захар і Міклот.

38

Міклот спарадзіў Шымэама. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме разам з братамі сваімі.

39

Нэр спарадзіў Кіса, Кіс спарадзіў Саўла, Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала.

40

Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху.

41

Сыны Міхі: Пітон, Мэлэх, Тарэй і Ахаз.

42

Ахаз спарадзіў Яэру, Яэр спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу.

43

Моца спарадзіў Бінэю; Рэфая, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын ягоны.

44

У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан. Гэта сыны Ацэла.