1 Хронікі 8

1

Веньямін спарадзіў Бэлу, першынца свайго, другога Ашбэла, трэцяга Ахрая,

2

чацьвёртага Ноху і пятага Рафу.

3

Сыны Бэлы былі: Адар, Гэра, Авіюд.

4

Авішуа, Наам, Ахоах.

5

Гэра, Шэфуфан і Хурам.

6

І вось сыны Эгуда, якія былі ўзначальцамі родаў, што жылі ў Гэве і былі пераселеныя ў Манахат:

7

Нааман, Ахія і Гэра, які перасяліў іх; ён спарадзіў Узу і Ахіхуда.

8

Шэгараім спарадзіў дзяцей у зямлі Маавіцкай пасьля таго, як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх.

9

І спарадзіў ён ад Хадэшы, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малхама.

10

Еўца, Шахію і Мірму: вось сыны яго, узначальцы пакаленьняў.

11

Ад Хушымы спарадзіў ён Авітува і Элпаала.

12

Сыны Элпаала: Эвэр, Мішам і Шэмэр, які пабудаваў Она і Лод і залежныя ад яго гарады,—

13

і Бэрыя і Шэма. Яны былі ўзначальнікі пакаленьняў жыхароў Аялона. Яны выгналі жыхароў Гэта.

14

Ахіё, Шашак, Ірэмот.

15

Зэвадыя, Арад, Эдэр,

16

Міхаіл, Ішфа і Ёха — сыны Бэрыі.

17

Зэвадыя, Мэшулам, Хізкій, Хэвэр,

18

Ішмэрай, Ізлія і Ёваў — сыны Элпаала.

19

Якім, Зіхрый, Заўдый,

20

Эльенай, Цылтай, Элііл,

21

Адая, Бэрая і Шымрат,— сыны Шымэя.

22

Ішпан, Эвэр, Элііл,

23

Аўдон, Зіхрый, Ханан,

24

Хананія, Элам, Антотыя,

25

Іфдыя і Фэнуіл — сыны Шашака.

26

Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія,

27

Яарэшыя, Элія і Зіхрый, сыны Ерахама.

28

Гэта ўзначальцы пакаленьняў, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.

29

У Гаваоне жылі: Еіл, бацька Гааваніцянін,— імя жонкі ягонай Мааха,—

30

і сын ягоны, першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Надаў,

31

Гэдор, Ахіё, Зэхэр і Міклот.

32

Міклот спарадзіў Шымэя. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі.

33

Нэр спарадзіў Кіса; Кіс спарадзіў Саўла; Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала.

34

Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху.

35

Сыны Міхі: Пітон, Мэлэг, Таарэя і Ахаз.

36

Ахаз спарадзіў Ёяду; Ёяда спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу;

37

Моца спарадзіў Бінэю. Рэфаія, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын ягоны.

38

У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іх: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан; усе яны сыны Ацэла.

39

Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першынец ягоны, другі Еўш, трэці Эліфэлэт.

40

Сыны Улама былі людзі ваяўнічыя, стралялі з лука, мелі многа сыноў і ўнукаў: сто пяцьдзесят. Усе яны ад сыноў Веньяміна.