1 Хронікі 7

1

Сыны Ісахара: Тола, Фуа, Яшуў і Шымрон, чацьвёра.

2

Сыны Толы: Узій, Рэфая, Ерыіл, Яхмай, Іўсам і Самуіл, галоўныя ў пакаленьнях Толы, людзі ваяўнічыя ў сваіх пакаленьнях; лік іх у дні Давіда быў дваццаць дзьве тысячы і шасьцьсот.

3

Сын Узія: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаіл, Авадыя, Ёіль і Ішыя, пяцёра. Усе яны галоўныя.

4

У іх па родах іхніх, па пакаленьнях іхніх, было гатовага да бітвы войска трыццаць шэсьць тысяч, бо у іх было шмат жонак і сыноў.

5

А братоў іх, ва ўсіх пакаленьнях Ісахаравых, людзей ваяўнічых, было восемдзесят сем тысяч, унесеных у радаводныя запісы.

6

У Веньяміна: Бэла, Бэхер і Ед'яіл, трое.

7

Сыны Бэлы: Эцбон, Узій, Узііл, Ерымот і Іры, пяцёра, узначальцы пакаленьняў, людзі ваяўнічыя. У радаводных сьпісах запісана іх дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры.

8

Сыноў Бэхера: Земіра, Ёаш, Эльезэр, Элёенай, Амры, Ірэмот, Авія, Анатот і Алэмэт: усе гэтыя сыны Бэхера.

9

У радаводных сьпісах запісана іх па родах іхніх, па ўзначальніках пакаленьняў, людзей ваяўнічых — дваццаць тысяч і дзьвесьце.

10

Сын Ед'яіла: Білган. Сыны Білгана: Еўс, Веньямін, Эгут, Хэнаана, Зэтан, Тарсіс і Ахішахар.

11

Усе гэтыя сыны Ед'яіла былі ўзначальцы пакаленьняў, людзі ваяўнічыя; сямнаццаць тысяч і дзьвесьце было тых, што выходзілі на вайну.

12

І Шупім і Хунім, сыны Іра; Хушым, сын Ахера;

13

Сыны Нэфталіма: Яхцэіл, Гуні, Ецэр і Шылем, дзеці Валы.

14

Сыны Манасіі: Асрыіл, якога нарадзіла наложніца яго Арамэянка; яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Галаадавага.

15

Махір узяў за жонку сястру Хупіма і Шупіма,— імя сястры іхняй Мааха; імя другога Салпаад. У Салпаада былі толькі дочкі.

16

Мааха, жонка Махірава, нарадзіла сына і дала яму імя Керэш, а імя брату ягонаму Шэрэш. Сыны ягоныя: Улам і Рэкем.

17

Сын Улама: Бэдан. Вось сыны Галаада сына Махіра, сына Манасінага.

18

Сястра ягоная Малэхет нарадзіла Ішгода, Авіязэра і Махлу.

19

Сыны Шэміды былі: Ахіян, Шэхем, Лікхі і Аніям.

20

Сыны Яфрэма: Шутэлах, Бэрэд, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны, і Элеада, сын ягоны, і Тахат, сын ягоны,

21

і Завад, сын ягоны, і Шутэлах, сын ягоны, і Эзэр і Элеад. І забілі іх жыхары Гэта, ураджэнцы той зямлі, за тое, што яны пайшлі захапіць статкі іхнія.

22

І плакаў па іх Яфрэм, бацька іхні, шмат дзён, і прыходзілі браты ягоныя суцяшаць яго.

23

Потым ён увайшоў да жонкі сваёй, і яна зачала і нарадзіла сына, і ён даў яму імя: Бэрыя, бо няшчасьце спасьцігла дом ягоны.

24

І дачка ў яго была Шэера. Яна пабудавала Бэт-Арон ніжні і верхні, і Узэн-Шэеру.

25

І Рэфай, сын ягоны, і Рэшэф, і Тэлах, сын ягоны, і Тахан, сын ягоны.

26

Лаэдан, сын ягоны, Аміюд, сын ягоны, Элішама, сын ягоны.

27

Нон, сын ягоны, Ісус, сын ягоны.

28

Валоданьні іхнія і месцы жыхарства іх: Вэтыль і залежныя ад яго гарады на ўсход Нааран, на захад Гэзэр і залежныя ад яго гарады; Сіхэм і залежныя ад яго гарады да Газы і залежных ад яе гарадоў.

29

А з боку сыноў Манасііных: Бэт-Сан і залежныя ад яго гарады, Таанах і залежныя ад яго гарады, Мэгідо і залежныя ад яго гарады, Дор і залежныя ад яго гарады. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраілевага.

30

Сыны Асіра: Імна, Ішва, Ішві і Бэрыя, і сястра іхняя Сэрах.

31

Сыны Бэрыі: Хэвэр і Малхііл. Ён бацька Бірзаіта.

32

Хэвэр спарадзіў Яфлэта, Шомэра і Хатама, і Шую, сястру іхнюю.

33

Сыны Яфлэта: Пасах, Бімгал і Ашват. Вось сыны Яфлэта.

34

Сыны Шэмэра: Ахі, Рохга, Іхуба і Арам.

35

Сыны Гэлэма, брата ягонага: Цофах, Імна, Шэлэш і Амал.

36

Сыны Цофаха: Суах, Харнэфер, Шуал, Бэры, Імра.

37

Бэцэр, Год, Шама, Шылша, Ітран і Бэера.

38

Сыны Етэра: Ефуні, Фіспа і Ара.

39

Сыны Улы: Арах, Ханііл і Рыцыя.

40

Усе гэтыя сыны Асіра, узначальцы пакаленьняў, людзі адборныя, ваяўнічыя, галоўныя начальнікі. Запісана ў іх у радаводных сьпісах у войску, для вайны, па ліку дваццаць шэсьць тысяч чалавек.