1 Хронікі 27

1

Вось сыны Ізраілевыя па ліку іх, узначальцы сямействаў, тысячнікі і сотнікі і кіроўцы, якія па аддзяленьнях служылі цару ва ўсіх справах, прыходзячы і адыходзячы кожнага месяца, ва ўсе месяцы года. У кожным аддзяленьні было іх па дваццаць чатыры тысячы.

2

Над першым аддзяленьнем, для першага месяца, начальнічаў Яшавам, сын Заўдыіла; у ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы;

3

ён быў з сыноў Фарэса, галоўны над усімі ваеначальнікамі ў першы месяц.

4

Над аддзяленьнем другога месяца быў Дадай Ахахіянін; у аддзяленьні ягоным быў і князь Міклот, і ў ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы.

5

Трэці галоўны ваеначальнік, для трэцяга месяца, Ванэя, сын Ёдая, сьвятара, і ў ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы:

6

гэты Ванэя — адзін з трыццаці адважных і начальнік над імі, і ў ягоным аддзеле быў Амізавад, сын ягоны.

7

Чацьвёрты, для чацьвёртага месяца, быў Асаіл, брат Ёава, і пасьля яго Завадыя, сын ягоны, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

8

Пяты, для пятага месяца, князь Шамгут Ізраіцянін, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

9

Шосты, для шостага месяца, Іра, сын Ікеша, Тэкаянін, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

10

Сёмы, для сёмага месяца, Хэлец Пэланіцянін, з сыноў Яфрэмавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

11

Восьмы, для восьмага месяца, Савахай Хушацянін з племя Зары, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

12

Дзявяты, для дзявятага месяца, Авіезэр Анатацянін, з сыноў Веньямінавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

13

Дзясяты, для дзясятага месяца, Магарай Нэтафацянін, з племя Зары, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

14

Адзінаццаты, для адзінаццатага месяца, Ванэя Піратанянін, з сыноў Яфрэмавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

15

Дванаццаты, для дванаццатага месяца, Хэлдай Нэтафацянін, з нашчадкаў Гатанііла, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.

16

А над плямёнамі Ізраілевымі,— у Рувімлян галоўным начальнікам быў Эліезэр, сын Зіхры; у Сымона — Сафатыя, сын Маахі;

17

у Левія — Хашавія, сын Кемуіла; у Аарона — Садок;

18

у Юды — Эліяў, з братоў Давіда; у Ісахара — Омры, сын Міхаіла;

19

у Завулона — Ішмая, сын Авадыі; у Нэфталіма — Ерымот, сын Азрыіла;

20

у сыноў Яфрэмавых — Асія, сын Азазіі; у паўплемя Манасіінага — Ёіль, сын Фэдаі;

21

у паўплемя Манасіі ў Галаадзе — Ідо, сын Захара; у Веньяміна — Яасііл, сын Авэніра;

22

У Дана — Азарыіл, сын Ерахама. Вось правадыры плямёнаў Ізраілевых.

23

Давід не рабіў пераліку тых, якія былі ад дваццаці гадоў і ніжэй, бо Гасподзь сказаў, што Ён памножыць Ізраіля, як зоркі нябесныя.

24

Ёаў, сын Саруі, пачаў рабіць пералічэньне, але не закончыў. І быў за гэта гнеў Божы на Ізраіля, і не ўвайшло тое пералічэньне на летапіс цара Давіда.

25

Над скарбамі царскімі быў Азмавэт, сын Адыілаў, а над запасамі ў полі, у гарадах і ў сёлах і ў вежах — Ёанатан, сын Узіі;

26

над тымі, што займаюцца польнай працай, земляробствам,— Эзрый, сын Хэлува;

27

над вінаграднікамі — Шымэй з Рамы, а над запасамі віна ў вінаградніках — Заўдый з Шэфама;

28

над масьлінамі і смакоўніцамі ў даліне — Баал-Ханан Гедэрыцянін, а над запасамі драўніннага алею — Ёас;

29

над буйным быдлам, якое пасьвіцца ў Шароне — Шытрай Шаранянін, а над быдлам у далінах — Шафат, сын Адлая;

30

над вярблюдамі — Авіл Ісмаільцянін; над асьліцамі — Ехдыя Мэраніцянін;

31

над дробным быдлам — Язіз Агарыцянін. Усе гэтыя былі начальнікамі над маёмасьцю, якая была ў цара Давіда.

32

Ёнатан, дзядзька Давідаў, быў радца, чалавек разумны і пісец; Ехііл, сын Хахманіеў, быў пры сынах цара;

33

Ахітафэл быў радца цара; Хусій Архіцянін — сябар цара;

34

А пасьля Ахітафэла Ёдай, сын Ванэі, і Авіятар, а Ёаў быў ваеначальнік у цара.