1 Хронікі 25

1

І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго;

2

з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла, сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара.

3

Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада.

4

Ад Эмана сыны Эмана: Букія, Матанія, Азііл, Шэвуіл і Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалці, Рамамці-Эзэр, Ёшбэкаша, Малоці, Гатыр і Махазіёт.

5

Усе гэтыя сыны Эмана, празарліўца царскага, па словах Божых, каб узвышаць славу ягоную. І даў Бог Эману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.

6

Усе яны пад кіраўніцтвам бацькі свайго сьпявалі ў доме Гасподнім з кімваламі, псалтырамі і цытрамі ў служэньні ў доме Божым, паводле ўказаньня цара, альбо Асафа, Ідытуна і Эмана.

7

І было іх лікам з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць перад Госпадам, усіх знаўцаў гэтага, дзвесьце восемдзесят восем.

8

І кінулі яны жэрабі пра чаргу служэньня, малы нароўні з большым, настаўнікі нароўні з вучнямі.

9

І выпала першае жэрабя Асафу, для Язэпа; другое Гэдаліі з братамі ягонымі і сынамі ягонымі; іх было дванаццаць;

10

трэцяе Закуру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх дванаццаць;

11

чацьвёртае Іцрыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

12

пятае Нэтанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

13

шостае Букію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

14

сёмае Есарэлу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

15

восьмае Ісаю з сынамі ягонымі; іх — дванаццаць;

16

дзявятае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

17

дзясятае Шымэю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

18

адзінаццатае Азарыілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

19

дванаццатае Хашавію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

20

трынаццатае Шуваілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

21

чатырнаццатае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

22

пятнаццатае Ерымофу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

23

шаснаццатае Ханані з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

24

сямнаццатае Ёшбэкашу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

25

васямнаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

26

дзевятнаццатае Малотыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

27

дваццатае Эліяту з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

28

дваццаць першае Гатыру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

29

дваццаць другое Гідалтыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

30

дваццаць трэцяе Махазіёту з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;

31

дваццаць чацьвёртае Рамамці-Эзэру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць.