1 Хронікі 23

1

Давід, састарыўшыся і насыціўшыся жыцьцём, паставіў царом над Ізраілем сына свайго Саламона.

2

І сабраў усіх князёў Ізраілевых і сьвятароў і лявітаў,

3

і палічаны былі лявіты, ад трыццаці гадоў і вышэй, і было лікам іх, лічачы пагалоўна, трыццаць восем тысяч чалавек.

4

Зь іх прызначаны для дзеі ў доме Гасподнім дваццаць чатыры тысячы, а пісцоў і судзьдзяў шэсьць тысяч,

5

і чатыры тысячы брамнікаў, і чатыры тысячы тых, што праслаўляюць Госпада на музычных спарудах, якія ён зрабіў для праслаўленьня.

6

І падзяліў іх Давід на чароды па сынах Левія— Гірсоне, Кааце і Мэрары.

7

З Гірсанянаў — Лаэдан і Шымэй.

8

Сыны Лаэдана: першы Ехііл, Зэтам і Ёіль, трое.

9

Сыны Шымэя: Шыламіт, Хазііл і Гаран, трое. Яны ўзначальцы пакаленьняў Лаэданавых.

10

Яшчэ сыны Шымэя: Яхат, Зіза, Еўш і Бэрыя. Гэта сыны Шымэя, чацьвёра.

11

Яхат быў галоўны, Зіза другі; Еўш і Бэрыя мелі дзяцей ня многа, і таму яны былі ў адным ліку пры доме бацькавым.

12

Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Азііл, чацьвёра.

13

Сыны Амрама: Аарон і Майсей. Аарон аддзелены быў на прысьвячэньне да Сьвятога Сьвятых, ён і сыны ягоныя, навечна, каб учыняць дымленьне прад абліччам Госпада, каб служыць Яму і дабраслаўляць імем Ягоным навекі.

14

А Майсей, чалавек Божы і сыны ягоныя залічаны да калена Лявіінага.

15

Сыны Майсея: Гірсон і Эліезэр.

16

Сыны Гірсона: першы быў Шэвуіл.

17

Сыны Эліезра былі: першы Рэхавія. І ня было ў Эліезэра другіх сыноў; у Рэхавіі ж было вельмі многа сыноў.

18

Сыны Іцгара: першы Шэломіт.

19

Сыны Хэўрона: першы Ерыя і другі Амарыя, трэці Яхазііл і чацьвёрты Екамам.

20

Сыны Азііла: першы Міха і другі Ішыя.

21

Сыны Мэрарыны: Махлі і Мушы. Сыны Махлія: Элеазар і Кіс.

22

І памёр Элеазар, і ня было ў яго сыноў, а толькі дочкі; і ўзялі іх за сябе сыны Кіса, браты іхнія.

23

Сыны Мушыя: Махлі, Эдэр і Ірэмот — трое.

24

Вось сыны Лявііны, па дамах бацькоў іхніх, узначальцы сямействаў, па імянным злічэньні іхнім пагалоўна, якія спраўлялі дзеі служэньня ў доме Гасподнім, ад дваццаці гадоў і вышэй.

25

Бо Давід сказаў: Гасподзь Бог Ізраілеў даў спакой народу Свайму і паставіў яго ў Ерусаліме навекі.

26

і лявітам ня трэба насіць скінію і ўсялякія рэчы яе дзеля служэньня ў ёй.

27

Таму, паводле апошніх загадаў Давіда, палічаны лявіты ад дваццаці гадоў і вышэй,

28

каб яны былі пры сынах Ааронавых, дзеля служэньня дому Гасподняму, у двары і ў прыбудовах, дзеля падтрыманьня чысьціні ўсёй сьвятыні і дзеля выкананьня ўсялякай службы пры доме Божым,

29

дзеля назіраньня за хлябамі пакладнымі і пшанічнаю мукою для хлебнага прынашэньня і праснакамі, за печаным, смажаным і за ўсякаю мераю і вагою,

30

і каб станавіліся кожнае раніцы дзякаваць і славасловіць Госпада, таксама і ўвечары,

31

і пры ўсіх цэласпаленьнях, якія ўзносяцца Госпаду ў суботы, на маладзіка і ў сьвяты па ліку, як прадпісана пра іх,— пастаянна прад абліччам Госпада,

32

і каб ахоўвалі скінію адкрыцьця і сьвятыню і сыноў Ааронавых, братоў сваіх, пры службах дому Гасподняму.