1 Хронікі 2

1

Вось сыны Ізраіля: Рувім, Сымон, Левій, Юда, Ісахар, Завулон,

2

Дан, Язэп, Веньямін, Нэфталім, Гад і Асір.

3

Сыны Юды: Ір, Анан і Сілом, — трое нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуевай, Хананэянкі. І быў Ір, першынец Юдаў, незаўгодны ў вачах Госпада, і Он забіў яго.

4

І Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Фарэса і Зару. Усіх сыноў у Юды было пяцёра.

5

Сыны Фарэса: Эсром і Хамул.

6

Сыны Зары: Зімры, Этан, Эман, Халкол і Дара; усіх іх пяцёра.

7

Сыны Хармі: Ахар, які навёў бяду на Ізраіля, парушыўшы заклён.

8

Сын Этана: Азарыя.

9

Сыны Эсрома, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмэіл, Арам і Хэлувай.

10

А Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона, князя сыноў Юдавых;

11

Наасон спарадзіў Салмона, Салмон спарадзіў Ваоза;

12

Ваоз спарадзіў Авіда, Авід спарадзіў Ясэя;

13

Ясэй спарадзіў першынца свайго Эліява, другога — Амінадава, трэцяга — Саму,

14

чацьвёртага — Натанаіла, пятага — Радая,

15

шостага — Ацэма, сёмага — Давіда.

16

Сёстры іхнія: Саруя і Авігея. Сыны Саруі: Авэса, Ёаў і Азаіл, трое.

17

Авігея нарадзіла Амэсу; а бацька Амэсы — Етэр, Ізмаільцянін.

18

Халеў, сын Эсрома, спарадзіў ад Азувы, жонкі, і ад Ерыоты, і вось сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон.

19

І памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура.

20

Хур спарадзіў Урыя, Урый спарадзіў Вэсэлііла.

21

Пасьля Эсром увайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаадавага, і ўзяў яе, а было яму шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла яму Сэгува.

22

Сэгуў спарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Галаадскай.

23

Але Гесуране і Сірыйцы ўзялі ў іх селішчы Яіра, Кенат і залежныя ад яго гарады,— шэсьцьдзясят гарадоў. Усе гэтыя гарады сыноў Махіра, бацькі Галаадавага.

24

Пасьля сьмерці Эсрома ў Халеў-Эфраце, жонка Эсромава, Авія, нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоі.

25

Сыны Ерахмэіла, першынца Эсромавага, былі: першынец Рам, за ім Вуна, Арэн, Ацэм і Ахія.

26

Была ў Ерахмэіла і другая жонка, імя яе Атара; яна маці Анама.

27

Сыны Рама, першынца Ерахмэілавага, былі: Маац, Ямін і Экер.

28

Сыны Анама былі: Шамай і Яда. Сыны Шамая: Надаў і Авішур.

29

Імя жонкі Авішуравай Авіхаіль, і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда.

30

Сыны Надава: Сэлед і Афаім. І памёр Сэлед бязьдзетны.

31

Сын Афаіма: Ішый. Сын Ішыя: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай.

32

Сыны Яды, брата Шамаевага: Етэр і Ёнатан. Етэр памёр бязьдзетным.

33

Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта сыны Ерахмэіла.

34

У Шэшана ня было сыноў, а толькі дочкі. У Шэшана быў раб, Егіпцянін, імя яго Ярха;

35

І Шэшан аддаў дачку сваю Ярху, рабу свайму, за жонку, і яна нарадзіла яму Атая.

36

Атай спарадзіў Натана. Натан спарадзіў Завада;

37

Завад спарадзіў Эфлала, Эфлал спарадзіў Авіда;

38

Авід спарадзіў Еуя, Еуй спарадзіў Азарыю;

39

Азарыя спарадзіў Хэлеца, Хэлец спарадзіў Елеасу;

40

Элеаса спарадзіў Сісмая, Сісмай спарадзіў Салума;

41

Салум спарадзіў Екамію, Екамія спарадзіў Элішаму.

42

Сыны Халева, брата Ерахмэілавага: Мэша, першынец ягоны,— ён бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хэўрона.

43

Сыны Хэўрона: Карэй і Тапуах, і Рэкем і Шэма.

44

Шэма спарадзіў Рахама, бацьку Ёркеамавага, а Рэкем спарадзіў Шамая.

45

Сын Шамая Маон, а Маон — бацька Бэт-Цура.

46

І Эфа, наложніца Халелава, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. І Харан спарадзіў Газэза.

47

Сыны Егдая: Рэгем, Ётам, Гешан, Пэлет, Эфа і Шааф.

48

Наложніца Халевава, Мааха, нарадзіла Шэвера і Тырхану;

49

яна ж нарадзіла Шаафа, бацьку Мадманы, Шэву, бацьку Махэны і бацьку Гівэі. А дачка Халева — Ахса.

50

Вось сыны Халева: сын Хур, першынец Эфраты: Шавал, бацька Кірыят-Ярыма;

51

Салма, бацька Віфляема; Харэф, бацька Бэтгадэра.

52

У Шавала, бацькі Кірыят-Ярыма, былі сыны: Гарое, Хацы, Галмэнюхот.

53

Плямёны Кірыят-Ярыма: Ітрыяны, Футыяны, Шуматаны і Мідраіцяны. Ад гэтых пайшлі Царане і Эштааляне.

54

Сыны Салмы: Віфляемляне і Нэтафацяне, вянок дома Ёававага і палавіна Энухацян — Царане,

55

і плямёны Сафэрыйцаў, якія жылі ў Ябэцы, Тырэйцы, Шымэйцы, Сухайцы: гэта Кінэяне, якія паходзілі ад Хамата, бацькі Бэтрэхава.