Быцце 5

1

І вось радавод Адама: калі Бог стварыў чалавека, паводле падабенства Божага стварыў яго,

2

мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і даў ім імя: чалавек, у дзень стварэньня іх.

3

Адам жыў сто трыццаць гадоў, і спарадзіўсына паводле падабенства свайго і паводле вобразу свайго, і даў яму імя: Сіф.

4

Дзён Адама пасьля нараджэньня ім Сіфа было васемсот гадоў, і спарадзіў ён сыноў і дочак.

5

А ўсіх дзён жыцьця Адамавага было дзевяцьсот трыццаць гадоў; і ён памёр.

6

Сіф жыў сто пяць гадоў і спарадзіў Эноса.

7

Пасьля нараджэньня Эноса Сіф жыў васемсот сем гадоў і спарадзіў сыноў і дочак.

8

А ўсіх дзён Сіфавых было дзевяцьсот дванаццаць гадоў; і ён памёр.

9

Энос жыў дзевяноста гадоў і спарадзіў Каінана.

10

Пасьля нараджэньня Каінана Энос жыў васемсот пятнаццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дочак.

11

А ўсіх дзён Эносавых было дзевяцьсот пяць гадоў; і ён памёр.

12

Каінан жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Малелэіла.

13

Пасьля нараджэньня Малелэіла Каінан жыў васемсот сорак гадоў і спарадзіў сыноў і дочак.

14

А ўсіх дзён Каінанавых было дзевяцьсот дзесяць гадоў; і ён памёр.

15

Малелэіл жыў шэсьцьдзесят пяць гадоў і спарадзіў Ярэда.

16

Пасьля нараджэньня Ярэда Малелэіл жыў васемсот трыццаць гадоў і спарадзіў сыноў і дочак.

17

А ўсіх дзён Малелэілавых было васемсот дзевяноста пяць гадоў; і ён памёр.

18

Ярэд жыў сто шэсьцьдзесят два гады і спарадзіў Эноха.

19

Пасьля нараджэньня Эноха Ярэд жыў сто восемдзесят гадоў і спарадзіў сыноў і дочак.

20

А ўсіх дзён Ярэдавых было дзевяцьсот шэсьцьдзесят два гады; і ён памёр.

21

Энох жыў шэсьцьдзесят пяць гадоў і спарадзіў Мафусала.

22

І хадзіў Энох перад Богам, пасьля нараджэньня Мафусала, трыста гадоў і спарадзіў сыноў і дочак.

23

А ўсіх дзён Эноха было трыста шэсьцьдзесят пяць гадоў.

24

І хадзіў Энох перад Богам; і ня стала яго, бо Бог узяў яго.

25

Мафусал жыў сто восемдзесят сем гадоў і спарадзіў Ламэха.

26

Пасьля нараджэньня Ламэха Мафусал жыў семсот восемдзесят два гады і спарадзіў сыноў і дочак.

27

А ўсіх дзён Мафусалавых было дзевяцьсот шэсьцьдзесят дзевяць гадоў; і ён памёр.

28

Ламэх жыў сто восемдзесят два гады і спарадзіў сына,

29

і даў яму імя: Ной, сказаўшы: ён суцешыць нас у працы нашай і ў працы рук нашых, калі ўрабляцьме зямлю, якую пракляў Гасподзь Бог.

30

І жыў Ламэх пасьля нараджэньня Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў і спарадзіў сыноў і дочак.

31

А ўсіх дзён Ламэхавых было семсот семдзесят сем гадоў; і ён памёр.

32

Ною было пяцьсот гадоў; і спарадзіў Ной трох сыноў : Сіма, Хама і Яфэта.