|
|
|
|
Стары Запавет
|
|
Новы Запавет
|
|
|
|
Беларуская Біблія 2003
|
|
|
|
1 |
Зірнуў Якаў і ўбачыў, і вось, ідзе Ісаў і зь ім чатырыста чалавек. І падзяліў Якаў дзяцей Лііных, Рахіліных і дзьвюх служанак. |
2 |
І паставіў служанак і дзяцей іхніх наперадзе, Лію і дзяцей яе за імі, а Рахіль і Язэпа апошнімі. |
3 |
А сам пайшоў перад імі і пакланіўся да зямлі сем разоў, падыходзячы да брата свайго. |
4 |
І пабег Ісаў яму напярэймы і абняў яго, і ўпаў на шыю яму і цалаваў яго, і плакалі. |
5 |
І зірнуў Ісаў і ўбачыў жонак і дзяцей і сказаў: хто гэта ў цябе? Якаў сказаў: дзеці, якіх Бог даў рабу твайму. |
6 |
І падышлі служанкі і дзеці іхнія і пакланіліся; |
7 |
падышла і Лія і дзеці яе і пакланіліся; нарэшце падышлі Язэп і Рахіль і пакланіліся. |
8 |
І сказаў Ісаў: навошта ў цябе гэта мноства, якое я спаткаў? І сказаў Якаў: каб здабыць упадабаньне ў вачах гаспадара майго. |
9 |
Ісаў сказаў: у мяне многа, браце мой; хай будзе тваё ў цябе. |
10 |
Якаў сказаў: не, калі я здабыў упадабаньне ў вачах тваіх, прымі дарунак мой з рукі маёй; бо я ўгледзеў аблічча тваё, як бы хто ўбачыў аблічча Божае, і ты быў прыхільны да мяне; |
11 |
прымі дабраславеньне маё, якое я прынёс табе, бо Бог даў мне, і ёсьць у мяне ўсё. І ўпрасіў яго. І той узяў |
12 |
і сказаў: падымемся і пойдзем; і я пайду перад табою. |
13 |
Якаў сказаў яму: гаспадар мой ведае, што дзеці пяшчотлівыя, а дробнае і буйное быдла ў мяне дойнае: калі гнаць яго цэлы дзень, дык памрэ ўсё быдла; |
14 |
хай гаспадар мой пойдзе паперадзе раба свайго, а я пайду павольна, як пойдзе быдла, якое перад мною, і як пойдуць дзеці, і прыйду да гаспадара майго ў Сэір. |
15 |
Ісаў сказаў: пакіну я з табою людзей, якія пры мне. Якаў сказаў: навошта гэта? толькі б здабыць мне ўпадабаньне ў вачах гаспадара майго! |
16 |
І вярнуўся Ісаў таго ж самага дня дарогаю сваёю ў Сэір. |
17 |
І Якаў рушыў у Сакот, і пабудаваў сабе дом, і быдлу свайму парабіў кашары. Ад гэтага даў ён імя месцу: Сакот. |
18 |
Якаў, вярнуўшыся зь Месапатамі, шчасьліва прыйшоў у горад Сіхем, які ў зямлі Ханаанскай, і разьмясьціўся перад горадам. |
19 |
І купіў дзялянку поля, на якім паставіў намёт свой, у сыноў Эмора, бацькі Сіхемавага, за сто манет. |
20 |
І паставіў там ахвярнік; і заклікаў імя Госпада, Бога Ізраілевага. |
Belarusian Bible 2003 |
No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 |