Быцце 10

1

Вось радавод сыноў Ноевых: Сіма, Хама і Яфэта. Пасьля патопу нарадзіліся ў іх дзеці.

2

Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.

3

Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.

4

Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.

5

Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.

6

Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.

7

Сыны Хушавыя: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. сыны Раамавыя: Шэва і Дэдан.

8

Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць дужым на зямлі;

9

ён быў дужы зьвералоў перад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, перад Госпадам.

10

Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар.

11

З гэтай зямлі выйшаў Асур і пабудаваў Нінэвію, Рэхавот-ір, Калах

12

і Рэсэн паміж Нінэвіяю і Калахам; гэта горад вялікі.

13

Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім,

14

Патрусім, Каслухім, адкуль выйшлі Філістымляне, і Кафтарым.

15

Ад Ханааана нарадзіліся: Сідон, першынец ягоны, Хэт,

16

Евусэй, Амарэй, Гергесэй,

17

Эвэй, Аркей, Сінэй,

18

Арвадэй, Цэмарэй і Хіматэй. Пазьней плямёны Ханаанскія расьсеяліся,

19

і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы.

20

Гэта сыны Хамавыя, паводле плямёнаў іхніх, у землях іхніх, у народах іхніх.

21

Былі дзеці і ў Сіма, бацькі ўсіх сыноў Эвеаравых, старэйшага брата Яфэтавага.

22

Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам.

23

Сыны Арамавыя: Уц, Хул, Гетэр і Магш.

24

Арфаксад спарадзіў (Каінана, Каінан спарадзіў) Салу, Сала спарадзіў Эвэра.

25

У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля раздзелена; імя брата ягонага: Ёктан.

26

Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,

27

Гадарама, Узала, Дыклу,

28

Авала, Авімаіла, Шэву,

29

Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктанавыя.

30

Селішчы іхнія былі ад Мешы да Сэфара, гары усходняй.

31

Гэта сыны Сімавыя паводле плямёнаў іхніх, паводле моваў іхніх, у землях іхніх, паводле народаў іхніх.

32

Вось плямёны сыноў Ноевых, паводле радаводу іхняга, у народах іхніх. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу.